Адрес: Республика Беларусь, Гродненская область, г. Лида, ул. Суворова, 9.       Телефоны: 8 (0154) 62 99 09;  8 (0154) 62 99 08       E-mail: dcrr1lida@yandex.by         

 
 
Поиск по сайту
 
 
Переводчик
 
 
Год малой Родины

 

 

 
 
 

Гучы, родная мова!

19. 07. 2018

Роднае слова — гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

Якуб Колас

 

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і паглыблення ведаў пра нашу краіну праведзены Дзень беларускай мовы

У гэты дзень нашы выхаванцы змаглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю: бліскуча адказалі на пытанні інтэлектуальнай гульні “Знаўцы”, разгадвалі загадкі, і нават прыдумлялі свае! Была ў дзяцей магчымасць праявіць і свае творчыя здольнасці: паўдзельнічаць у конкурсе чытальнікаў вершаў "Чароўны радок",  конкурсе малюнкаў "Беларуская казка", зрабіць ляльку-скрутку  ў творчай майстэрні. Кожны мог знайсці для сябе і забаву і карысную справу! Але больш за усе запомнілася нашым выхаванцам віртуальная гульня-падарожжа "Беларусь мая сінявокая". Каманды "Буслікі" і "Васілінкі" адказвалі на цікавыя пытанні, расказвалі самі аб адметных мясцінах на сваёй малой Радзіме, успаміналі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, адказвалі на пытанні па дзяржаўных сімвалах. У выніку гульні перамогу атрымалі абедзве каманды. І так і павінна быць, бо галоўнае гэта не перамога - а выдатныя веды і далучэнне нашых выхаванцаў да багацця і прыгажосці беларускай мовы. А таксама каманды можна  павіншаваць з тым, што яны выдатныя знаўцы нашай Радзімы -Беларусі, і малой Радзімы - наша гораду! 

Мы лічым, што днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з,яуляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаеццанам з пакалення ў пакаленне i суправаджае нас усё жыццё.