Адрес: Республика Беларусь, Гродненская область, г. Лида, ул. Суворова, 9.       Телефоны: 8 (0154) 62 99 09;  8 (0154) 62 99 08       E-mail: dcrr1lida@yandex.by         

 
 
Поиск по сайту
 
 
Переводчик
 
 
Год малой Родины

 

 

 
 
 

Мова беларуская

27. 07. 2019

З 29.07.2019 па 02.08.2019 ва ўстанове пройдзе тэматычны «Тыдзень беларускіх казак і вершаў», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры, выхаванне цікавасці да беларускай літаратуры і фальклору.

На гэтым тыдні з выхаванцамі будуць арганізаваны слуханне вершаў і казак, напісаных на роднай мове, слуханне музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, сузіраньне ілюстрацый, створаных беларускімі мастакамі да кніг, інсцэніраванне ўжо знаёмых твораў, гульні-драматызацыі, эцюды, лінгвістычныя эксперыменты «Гулянкі-забаўлянкі», гульнявыя практыкаванне «Перакладчыкі», «Рэха», дыдактычныя гульні, творчая дзейнасць «Малюем родную мову». Запланавана правядзенне традыцыйнай акцыі «Гавары са мной па-беларуску» (кожны чацвер), і акцыі «Чытаем разам ...». Апагеем мерапрыемстваў стане Дзень беларускай мовы (01.08.2019). У гэты дзень нашы выхаванцы змогуць прадэманстраваць сваю эрудыцыю ў адказах на пытанні інтэлектуальнай гульні «Знаўцы» і разгадванні загадак, праявяць творчыя здольнасці ў конкурсе чытальнікаў вершаў «Чароўны радок», конкурсе малюнкаў «Беларуская казка», а яшчэ адправяцца ў займальную гульню-падарожжа «Беларусь мая сінявокая» і павесяляцца на беларускай дыскатэцы.

Для бацькоўскай грамадскасці ў рамках «Дня беларускай мовы»  і «Тыдня беларускіх казак і вершаў» падрыхтаваны інфармацыйныя матэрыялы «Вывучаем разам беларускую мову».

Мы лічым, што правядзенне такіх тэматычных тыдняў, дзён, дазваляе не толькі фарміраваць у нашых выхаванцаў лінгвістычныя ўменні на беларускай мове, але і выхоўваць у іх цікавасць да роднай мовы, паказаць ім прыгажосць і багацце беларускай мовы, далучаць іх да нацыянальных каштоўнасцяў і культуры.

Падрабязнасці правядзення тэматычнага тыдня і фотасправаздачу глядзіце ў сеткавай супольнасці ўстановы «Аб малой Радзіме».