Адрес: Республика Беларусь, Гродненская область, г. Лида, ул. Суворова, 9.       Телефоны: 8 (0154) 62 99 09;  8 (0154) 62 99 08       E-mail: dcrr1lida@yandex.by         

 
 
Поиск по сайту
 
 
Переводчик
 
 
Год малой Родины

 

 

 
 
 

Гавары са мной па-беларуску!

03. 06. 2019

Увага!
Кожны чацвер у нашай установе праходзіць акцыя

"Гавары са мной па-беларуску!"

У гэты дзень мы вітаемся і развітваемся на беларускай мове, маленькія выхаванцы гуляюць у беларускія народныя гульні, у дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, знаёмяцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове, уважліва слухаюць беларускія песенькі і пацешкі, з задавальненнем размаўляюць на беларускай мове.

Падтрымайце акцыю! Разам выхаваем знаўцаў роднай мовы!

Каб Вам было лягчэй з намі размаўляць, зазірніце ў нашу слоўнікавую скарбонку.

 

Скарбонка ветлівых слоў

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!