Адрес: Республика Беларусь, Гродненская область, г. Лида, ул. Суворова, 9.       Телефоны: 8 (0154) 62 99 09;  8 (0154) 62 99 08       E-mail: dcrr1lida@yandex.by         

 
 
Поиск по сайту
 
 
Переводчик
 
 
Год малой Родины

 

 

 
 
 

Дзень роднай мовы

22. 02. 2017

21 лютага ў Рэспубліцы Беларусь святкуецца нацыянальны Дзень беларускай мовы. Святкаванне дня роднай мовы стала добрай традыцыяй нашай ўстановы. Так у гэты дзень былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, якія дазваляюць выхаванцам далучацца да прыгажосці беларускай мовы. Выхаванцы чыталі вершы беларускіх паэтаў, разважалі пра сэнс прыказак і прымавак, імправізавалі, праслухоўвалі песні на беларускай мове, разыгрывалі сюжэты па матывах беларускіх казак, на хвілінках адкрыцця вывучалі сэнс беларускіх незнаёмых слоў. Найбольш цікавым з выхаванцамі сярэдніх груп быў прыём аўдыраваньня. Выхаванцам падавалася магчымасць праслухаць урыўкі аўдыёзапісаў казак і прайграць тэкст. Выхаванцы старэйшых груп з захапленнем падарожнічалі па старонках часопіса "Вясёлка". Асабліва запамінальным і займальным для малышей стала наведванне пакоя "Цікава вывучаем родную мову".